Сардэчна запрашаем у Сярэднявечную Літву!
Гэты сайт прысвечаны гісторыі Сярэднявечнай Літвы. Без уліку Літвы цяжка зразумець гісторыю ўсёй сярэднявечнай Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Сярэднявечная Літва ахоплівала таксама тэрыторыю сучаснай Беларусі і бoльшую частку тэрыторыі Украіны, шмат у чым вызначыла гістарычны лёс Польшчы і іншых краін рэгіёну.
Літва была ўпершыню згаданая ў 1009 г., абядналася ў дзяржаву каля 1183 г. і вырасла ў магутную імперыю ў XIV ст. Яна ацалела і ўзмацнілася ў сталым змаганні з Тэўтонскім орденам, які карыстаўся падтрымкай амаль усёй Заходняй Еўропы, з татарскімі ордамі і Маскоўскай дзяржавай.
У 1386 г. польская шляхта абрала каралём гаспадара паганскай Літвы Ягайлу, які пазней быў ахрышчаны і хрысціў Літву. Гэта заклала падмурак будучай Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў. У XV ст. спадкаемцы Ягайлы паспяхова пашыралі свой палітычны ўплыў.
У канцы сяредніх вякоў амаль уся Цэнтральная Еўропа апынулася пад уладый дынастыі літоўскага паходжання
– Ягелонаў. Уладанні трох братоў Ягелонаў – караля Чэхіі і Венгрыі Уладзіслава, караля Польшчы Яна Ольбрахта і вялікага князя Літоўскага Аляксандра – утварылі палітычную сістэму Ягелонаў, якая існавала ў 1492–1526 гг.
Дзяржавы пад уладай Ягелонаў напрыканцы XV стагоддзя: 1 – межы Святой Рымскай імперыі,
2 – межы дзяржаў пад уладай Ягелонаў, 3 – землі, што адышлі да Масквы ў 1494 г.
4 – Лены Каралеўства Польскага.
Крыніца: Wielka historia Polski. 3: Dzieje Polski
późnośredniowiecznej (1370–1506) / Krzysztof Baczkowski. Kraków, 1999, p. 247.
|
Цытата |
|
Сэрца «Балтыйской Еўропы» складаюць землі Вялікага
Княства Літоўскага (разам з Каралеўствам Польскім) і Тэўтонскі Ордэн.
Дацкае dominium maris baltici, характэрнае для трынаццатага
стагоддзя, у чатырнаццатым і пятнаццатым стагоддзях павольна саступіла
месца дамінаванай немцамі Ганзе і аб'яднанай Літоўска-Польскай
манархіі. Карыстаючыся міжземнаморскай метафарай, Скандынаўскі
паўвостраў адыграў ролю Карфагена для паўднёвабалтыйскага Рыма.
S. C. Rowell, Baltic Europe, in:
The New Cambridge Medieval History,
vol. 6: c. 1300 – c. 1415, edited by Michael Jones, Cambridge University Press,
2000, p.
701. |
Англійская версія гэтага сайту пачала дзейнічаць 22 чэрвеня 2000 г., Беларуская – 1 верасня 2002 г., аднак пакуль яна знаходзіцца толькі ў пачатковай стадыі канструявання. Вы можаце
падпісацца ў гасцявой кнізе ці абмеркаваць цікавыя Вам пытанні на Форуме гісторыі Літвы.
Томас Баранаўскас
Храналогія
|
|